Вандроўка з габрэйскім акцэнтам “Літвіны, літвакі і палешукі”
19 кастрычніка 2014 года – падарожжа з мастаком-рэстаўратарам, беларускім ідышыстам Алесем Астравухам. Гэтым разам выпраўляемся ў Пінск: Палескую Вільню і Палескі Ерусалім, таму вандроўка мае назву “Літвіны, літвакі і палешукі”
Большасці беларусаў ужо вядома, што літвіны і літоўцы – не адно і тое ж, што літвінамі называлі нашых продкаў, якія жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім. А каго ў ВКЛ называлі літвакамі? Як габрэі патрапілі на нашыя землі? Што такое штэтл і мацэвы? І на якой мове да сярэдзіны 20 ст. размаўлялі ў нашых мястэчках, асабліва ў гандлёвыя дні? Што месцілася на Школьных вуліцах? Читать далее