Вандроўка “Мінск – Ленін – Сінкевічы – Пінск – Дабраслаўка” 19.10.2014

Вандроўка з габрэйскім акцэнтам “Літвіны, літвакі і палешукі”

19 кастрычніка 2014 года – падарожжа з мастаком-рэстаўратарам, беларускім ідышыстам Алесем Астравухам. Гэтым разам выпраўляемся ў Пінск: Палескую Вільню і Палескі Ерусалім, таму вандроўка мае назву “Літвіны, літвакі і палешукі” yudik.org_T_000 Большасці беларусаў ужо вядома, што літвіны і літоўцы – не адно і тое ж, што літвінамі называлі нашых продкаў, якія жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім. А каго ў ВКЛ называлі літвакамі? Як габрэі патрапілі на нашыя землі? Што такое штэтл і мацэвы? І на якой мове да сярэдзіны 20 ст. размаўлялі ў нашых мястэчках, асабліва ў гандлёвыя дні? Што месцілася на Школьных вуліцах? Паладзіянства Жаўтоўскага і сіянізм па-мотальску Хаіма Вейцмана, дамок Голды Меер і Ленін Альтшулера, “карлін-сталінская” хасідская дынастыя і ордэн айцоў камуністаў. Пра ўсё гэта і шмат пра што іншае вы даведаецеся, калі далучыцеся да гэтай найцікавейшай вандроўкі з габрэйскім, а таксама палешуцкім акцэнтам. У праграме традыцыйна габрэйскія спевы і майстар-клас па мове ідыш, а таксама мяркуецца кашэрны пачастунак у мясцовай сінагозе. Маршрут (620 км): Мінск – Ленін (драўляныя мацэвы) – Сінкевічы – Пінск – Дабраслаўка (самая вузкая царква ў Беларусі) – Мінск. Кошт вандроўкі: 330 000 руб./чал. Кампаніям у 4 чалавекі і больш – зніжка. Запісацца на вандроўку можна па тэл. +375291342804, +375255458430 (Валерыя).

 

Реклама, за счёт которой поддерживается этот сайт:

gi-capsule.by: Capsule endoscopia,Given Imaging Ltd,PillCam, #endocapsule, Капсульная эндоскопия в Беларуси, диагностика рака кишки

Добавить комментарий