У Вялікую суботу вернікі прабываюць каля гробу Пана, разважаючы пра муку і смерць Збаўцы, а асабліва пра Яго сыход у адхлань. У шчырым посце і гарачай малітве вернікі чакаюць Уваскрасення Збаўцы.
Хрыстус нясе новае жыццё
У гэты дзень Касцёл поўнасцю ўстрымліваецца ад здзяйснення Эўхарыстычнай ахвяры. Святая Камунія ўдзяляецца толькі ў форме віятыку, а з іншых сакрамэнтаў дазволена ўдзяляць толькі намашчэнне хворых і сакрамэнт пакаяння і паяднання — споведзь. Пажадана, каб вернікі наведвалі і адаравалі Езуса ў Эўхарыстыі каля гробу Пана. Шматлікія вернікі наведваюць святыні ў гэты дзень, каб адараваць Езуса ў Эўхарыстыі каля гробу Пана, а таксама прыносяць з сабой стравы, каб благаславіць іх на велікодны стол.
У святочным кошыку абавязкова павінны быць: хлеб, вяндліны, яйка і соль. Хлеб нагадвае пра «хлеб жывы, які сышоў з нябёсаў», вяндліны ці велікодны баранак — пра ўспамін пасхальнага баранка, яйка — сімвал новага жыцця, якое нясе ўваскрослы Хрыстус, соль ахоўвае нас ад сапсаванасці. Читать далее