“Стары Ольса” 20 Лістапада ДК МАЗ, “Medieval Classic Rock”.

Канцэрт гурта “Стары Ольса”
20 ноября, воскресенье

20.11.2016, ДК МАЗ, 19:00 – ўнікальнае гучанне сусветна вядомых твораў, сярэднявечны дух класічных мелодый рока.
ДК МАЗ, (пр. Партызанскі, 117А) 19:00
Iнфалiнiя: +375 29 649 08 88
Каса ДК МАЗ: + 375 17 2428204 Читать далее

Чалавецтва

Як існае – гэта ня ўсё, што ёсьць, але адзінае ўсяго бытнага, так і чалавецтва – гэта ня ўсе людзі, але адзінае ўсяго чалавечага. Адзінае, што яднае чалавецтва – гэта Вялікі Продак, правобраз чалавека, што ўзнаўляецца ў кожным чалавеку, мова, што ўзнаўляецца ў кожным народзе. Вялікі Продак – гэта адзіная прастора памяці ўсяго чалавечага роду. Чалавецтва – гэта ня колькасьць, а прынцып.

cropped-Vyshivanka_WEB-1000.jpg

Як ня трэба яднаць бытнае ў мора існага, яно і так адзінае, так ня трэба яднаць людзей у мора чалавецтва, і так зьяднанае. Калі зьяднаць бытнае ў існае, настане канец быцьця, бытнае расчыніцца ў сваім пачатку. Калі зьяднаць людзей у адзінае чалавецтва, настане канец людзей, чалавек расчыніцца ў сваім пачатку.

Вусень – гэта мова вусьня, а мятлік – гэта мова мятліка. Калі вусень ператвараецца ў мятліка, гэта мова вусьня ператвараецца ў мову мятліка. Народ – гэта поўнае чалавецтва, уся мова чалавецтва. Кожны народ насьледуе і перапісвае мову Вялікага Продка. Народамі чалавецтва расьце ўва ўсе бакі адразу. Кожны народ творыць сваю таямніцу і можа стаць яшчэ небывалым птахам у небе Духу.

Яднальнікі чалавецтва хочуць збудаваць мову з народаў, што будзе кіраваць народамі так, як мова народу кіруе людзьмі. Гэта стварэньне народу народаў, і каб збудаваць яго, патрэбна ўлучыць у яго эліты паняволеных народаў. Пазбытыя сваёй волі народы будуць пасьвіцца, а яны будуць іх стрыгчы. Гэта пчолы, што крадуць чужы мёд.

Стварэньне такой мовы – гэта галеча чалавецтва. Гэта такая ж творчасьць, як яднаньне ўсяго што ёсьць у адно існае. У такой мове народы страцяць сваю свабоду і тайну. Без магчымасьці кіраваць сабой, мяняць сваю мову, ім ніколі ня стаць птахам у небе Духу, не перапоўніцца сабой і ня ўбачыць народы-нашчадкі. У мове імпэрыі чалавек ніхто і зваць яго ніяк, а продкі ягоныя падаюць у пекла забыцьця. Дзеля росту чалавецтва нам няма чаго рабіць у любых імпэрыях.

Михаил Боярин

“Пагоня” – гімн Беларусі

“Пагоня” (“Vytis”/”Pogoń”) – гімн Беларусі-Літвы на словы Максіма Багдановіча
Himn piaje Mužčynski Chor “Vunija”

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, –
Успомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца коні, –
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі – гады.
Вы за кім у пагоню спяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды? Читать далее