“Стары Ольса” 20 Лістапада ДК МАЗ, “Medieval Classic Rock”.

Канцэрт гурта “Стары Ольса”
20 ноября, воскресенье

20.11.2016, ДК МАЗ, 19:00 – ўнікальнае гучанне сусветна вядомых твораў, сярэднявечны дух класічных мелодый рока.
ДК МАЗ, (пр. Партызанскі, 117А) 19:00
Iнфалiнiя: +375 29 649 08 88
Каса ДК МАЗ: + 375 17 2428204 Концерты «Стары Ольса»  в 2014 г и в 2015 г превзошли все ожидания.
Гурту Стары Ольса 17 год. Доўгае і адданне служэнне гістарычнай музыцы, шмат доследаў, пошукаў і вывучэння традыцый. 10 паўнавартасных альбомаў. І вось раптам прапанова аднаго з тэлешоў выканаць баладу “One” Metallica. Потым 2 мільёны праглядаў у YouTube. Новыя прапановы і новыя шоў. Лісты з усяго свету з просьбамі выканаць на старых інструментах іншыя легенды рока. Выбар твораў праз галасаванне ў інтэрнэце. Кантракт з амерыканскай студыяй і выхад альбома “Miedieval Classic Rock” з прэзентацыяй у Сан-Францыска.
Удзельнікі “Старога Ольсы” не ўспрымаюць гэтыя падзеі як адыход ад традыцыі, як здраду сярэднявеччу. Ідзе праца над новым песеным альбомам. Вялізны тур па ЗША з выступамі на знакамітых рэнесансных фэстах.
Тым не менш, альбом “Miedieval Classic Rock” знакавы. Гэта новае жыццё старых мелодый, пераствораных на незвычайных інструментах, што няўмольна прыводзіць да ўзнікнення новых эмоцый і новай “старой” энергетыкі.
20 лістапада пасля працяглага знаходжання за мяжой гурт “Стары Ольса” выканае праграму “Miedieval Classic Rock” для сваёй любімай публікі – беларускай.
Гэта будзе не падобна ні на што!
Квіткі ад 17 да 30 рублёў.

Гутарка з музыкам і даследчыкам, кіраўніком гурту «Стары Ольса» Змітром Сасноўскім.

«Беларусь для імбрыкаў» – гэта дранікі, песняры ды буслы. Мы чытаем краіну як комікс і здзіўляемся, што не бачна глыбіні. А калі паспрабаваць інакш: праз традыцыю, аўтэнтыку, з дудою і лютняй?

«Старадаўняя музыка можа дапамагчы сучаснаму беларусы знайсці новую форму: модную і новую і адначасова з гэтым дастаткова патрыятычную.І якая прымальная для гараджаніна, – гаворыць музыка. – Медыеваль – гэта магчымасць ганарыцца сваім мінулым для гараджаніна, які не ўяўляе, што такое вясковае жыццё. А той лубковы афіцыйны фальклор, які культывуецца ў нас – ён дазваляе ганарыцца толькі тым людзям, якія ведаюць, што такое вясковае жыццё. Чарка ды скварка – гэта, пэўна, слоган гэтага лубковага фальклору», – кажа Зміцер Сасноўскі.

 

Добавить комментарий