Исторический путь беларуской Православной Церкви к автокефалии

ГІСТАРЫЧНЫ ШЛЯХ ДА АЎТАКЕФАЛІІ БЕЛАРУСКАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ

Гiсторыя нашае Бацькаўшчыны, а зь ёю й гiсторыя Беларуcкае Праваслаўнае Царквы ды Ейнага шляху да аўтакефалii пачынаеца з другое паловы Х-га стагодзьдзя. Ведамаж, гэта ня значыць, што працягам амаль тысячы год перад тым на нашых землях нiчога ня было й нiчога ня дзеялася.

Наадварот, за той час нашыя продкi: крывiчы зь iльмяньcкiмi славенамi, дрыгвiчы й радзiмiчы, якiх справядлiва было-б называць паўночнымi, а ня ўсходнiмi славянамi, выйшаўшы з ранейшых мейсцаў асельля ды асеўшы на гэтых землях, зумелi загаспадарыць iхную новую жыцьцёвую прастору й паставiць на ёй сёлы ды месты. Гэта, пэўна-ж, патрабавала высокага ўзроўню духовае й матэрыяльнае культуры, а таксама грамадзкае сьпеласьцi на стварэньне мяйсцовых ды краёвых уладных структураў, безь якiх iхныя асягненьнi ня былi-б магчымыя.

Асеўшы на густой сетцы водных шляхоў, нашыя продкi, пэўна-ж, не забудоўвалi й не багацiлi стагодзьдзямi iхны край, ды не стваралi ў iм грамадзкага ладу ня сутыкаючыся йз суседнiмi народамi й далейшым вонкавым сьветам. Што гэткiя сутыкненьні былi сьветчаць дзе-якiя пiсьмовыя згадкi далёкiх замежных падарожнiкаў і купцоў.

Гэныя згадкi дазваляюць зрабiць выснаў, што, калi дасягалi нашых земляў купцы, дык разам, або ўсьлед за iмi йшлi й хрысьцiянскiя весьцьнiкi, што, зрэштай, падтрымоўвае легенда праз побыт апостала Андрэя нятолькi ў Кiяве, але, магчыма, i ў Полацку. Калi-ж зьўлялiся хрысьцiянскiя весьцьнiкi Читать далее

ЗНАЧНЫЯ ДАТЫ ЗЬ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ

988 – Афіцыйны хрост насельніцтва сёньняшняе Беларусі паводле праваслаўнага абраду. Беларускія землі ў складзе Кіяўскае Праваслаўнае Мітраполіі.

992 – Заснаваньне ў Полацку япіскапскае катэдры.

10 ст.- Пабудова ў Віцебску Дабравешчанскае царквы.

10 ст.- Пабудова ў Полацку Сабору Сьв. Сафіі.

1000 – Сьмерць у Заслаўі ігумяньні Анастасьсі (Рагнеды). Читать далее