
988 – Афіцыйны хрост насельніцтва сёньняшняе Беларусі паводле праваслаўнага абраду. Беларускія землі ў складзе Кіяўскае Праваслаўнае Мітраполіі.
992 – Заснаваньне ў Полацку япіскапскае катэдры.
10 ст.- Пабудова ў Віцебску Дабравешчанскае царквы.
10 ст.- Пабудова ў Полацку Сабору Сьв. Сафіі.
1000 – Сьмерць у Заслаўі ігумяньні Анастасьсі (Рагнеды).
11 ст.- Тураўскае рукапіснае Явангельле.
1106 – 1108 Падарожжа ігумена Данілы ў Ярузалім.
1110 – Нараджэньне Сьв. Еўфрасіньні-Прадславы, Полацкае князёўны.
1114 – Заснаваньне япіскапскае катэдры ў Тураве.
1130 – Князь Расьціслаў заснаваў Грэка-Лаціна-Беларускую акадэмію ў Смаленску.
1137 – Заснаваньне япіскапскае катэдры ў Смаленску.
1147 – Клімент Смаляціч выбраны на Кіяўскага мітрапаліта.
1154 – Сьмерць Клімента Смаляціча.
1159 – Першае гістарычна ведамае царк. брацтва ў Полацку.
1161 – Крыж Сьв. Еўфрасіньні-Прадславы.
1173 – Сьмерць Сьв. Еўфрасіньні, Полацкае князёўны.
1182 – Зьяўленьне Купяціцкага чудадзейнага вобразу Божае Маці.
1183 – Сьмерць Сьвятога Кірылы, Тураўскага япіскапа.
12 ст.- Пабудова ў Полацку царквы Хрыста Збаўца.
12 ст.- Пабудова ў горадні Каложскае Царквы.
1221 – Сьмерць Сьвятога Аўрама Смаленскага.
1238 – У біцьве з татарамі пад Даўгамосьцем загінуў хвальны Мяркуры Смаленскі.
1240 – Татары руйнуюць Кіяў.
1243 – 1281, Кіяўскі мітр. Кірыла ІІІ пераяжджае ў Клязьму, прыгатоўваючы гэтым перанос Кіяўскага мітрапалічага пасаду ў Маскоўшчыну.
1317, 1327, 1329 Прадстаўнікі Літоўскае (Беларускае) Праваслаўнае Царквы бяруць удзел у Канстантынопальскіх Сынодах.
1317 – Заснаваньне ў Наваградку Літоўскае (Беларускае) Пра-васлаўнае Мітраполіі на чале зь мітрапалітам Тахвілям.
1347 – Сьмерць сьвятых вільнянскіх мучанікаў Антона, Яна й Астапа.
1353 – Спроба ўзнавіць Літоўскую (Беларускую) Праваслаўную Мітраполію й падарожжа ў сувязі з гэтым Хвядарэта да Канстантынопальскага патрыярха.
1354 – Канстантынопальскі патрыярхат зацьвярджае Маскву як сялібу Кіяўскага мітрапаліта.
1363 – Вялікі князь Альгерд далучае ўкраінскія землі да Вялікага Княства Літоўскага.
1363 – Вялікі князь Альгерд прывозіць з Карсуні Дабравешчанскі, або Карсунскі чудадзейны вобраз Божае Маці, што пазьней атрымаў назоў Вострабрамскае Божае Маці.
1385 Першая вунія Вял. Княства Літоўскага з Польшчай.
1413 – Ярамін Пражскі, вучань Яна Гуса, наведаў Дабравеш-чанскую царкву ў Віцебску.
1415- Тры прав. саборы ў Наваградку. Прав. Царква ў В.К.Л. адмаўляецца падпарадкавацца маскоўскаму мітр. Фоцію й 15 лістапада 1415 г. абірае Рыгора Цамблака на Літоўскага Мітрапаліта.
1415 – Архіпастырскі ліст да вернікаў з прычыны ўзнаўленьня Літоўскае (Беларускае) Мітраполіі ў Наваградку.
1435 – Князь Сьвідрыгайла спаліў у Віцебску мітр. Гарасіма.
1141 – Суд над мітр. Ізыдарам за ўдзел ў Фларэнцкім вунійным саборы й ягоны ўцёк у Рым.
1447 – Каралеўскі прывілей літоўскім (беларускім) праваслаўным магнатам, што зраўнаваў іх із жамойцкімі магнатамі-каталікамі.
1470 – Зьяўленьне Жыраўскага (Жыровіцкага) чудадзейнага вобразу Божае Маці.
1472 – Наступнік асуджанага Ізыдара, Літоўскі мітр. Раман ІІ адракаецца вуніі й прыймаецца Канстант. патрыярхатам.
1483 – “Трыодзь Цветная” выдадзеная немцам Фіёлям у Кракаве.
1491 – “Октоіх” выдадзены немцам Фіёлям у Кракаве. 1498 – Заснаваньне маршалкам В.К.Л. Аляксандрам Хадкеві-чам у Гарадку на сёньняшняй Беласточчыне манастыра, што неўзабаве вырас у шырака ведамую Супрасьльскую Лаўру й, пасьля цяжціх змаганьняў за існаваньне, дзее да сёньня.
1497 – Татары забілі ў Скрыгалаве Кіяўскага мітрапаліта Макара.
1500 – Зьяўленьне Менскага чудадзейнага вобразу Божае Маці.
1509 – Царкоўны Сабор у Вільні й ягоныя пастановы ў справе паправы стану Царквы.
1517 – “Біблія” на беларускай мове нашага першага друкара Францішка Скарыны.
1563 – Цар Іван Жахны засылае Полацкага архіяпіскапа Арсеня ў Расею.
1568 – Заблудаўская друкарня заснаваная гэтманам Рыгорам Хадкевічам.
1569 – Прыезд у Вялікае Княства Літоўскае язуітаў.
1570 – я гады – Явангельле Васіля Цяпінскага.
1574 – 1623 – Друкарня дому Мамонічаў у Вільні.
1579 – Кароль Сьцяпан Баторы засылае Полацкага архіяпіскапа Цыпрыяна ў Польшчу.
1593 – Рукапісны Ірмалагіён Супрасьльскага манастыра.
1596 – Берасьцейская царкоўная вунія.
1597 – Гэрб Віцебска, на блакітным полі вобраз Хрыста Збаўца, а пад ім – чырвоны голы меч.
1602 – Заснаваньне ў Магілёве брацтва на абарону Праваслаўя.
1602 – Акт мянчукоў празь іхную вернасьць Праваслаўю.
1610 – “Фрынос” (Плач) Полацкага архіяпіскапа Мялета Сма-трыцкага. 1611 – Пабудова ў Менску Пятрапаўлаўскае (Жоўтае) царквы.
1620 – Наведаньне Вялікага Княства Літоўскага Канстантынопальскім патрыярхам Тахвілям. 1623 – Заснаваньне Баркулабаўскага манастыра.
1623 – Народнае паўстаньне ў Віцебску супраць вуніі й забіцьцё вуніяцкага архіяпіскапа Язахвата Кунцэвіча.
1625 – Жальба праваслаўных у Сойм Рэчыпаспалітае на гвалт з боку вуніятаў і каталікоў.
1633- Пінскае Багааб’яўленскае брацтва.
1641 – Існуюць брацкія школы ў Магілёве, Менску, Слуцку.
1648 – Сьмерць з катняе рукі Сьв. Апанаса Берасьцейскага.
1664 – Жальба вуніяцкага япіскапа Якуба Сушы ў Рым на намеры Польшчы далучыць вуніятаў да каталіцтва.
1664 – Расейцы вывозяць з Воршы ў Маскву друкарню Ку-цеінскага манастыра, разам зь якою выяжджае ігумен Яіл Труцэвіч.
1664 – Выяжджае з Полацку ў Маскву Сымон Полацкі.
1668 – Кароль Ян-Казімер абмяжоўвае правы праваслаўнага мітрапаліта.
1668 – Сойм Рэчыпаспалітай пагражае пераходцам з каталіцтва й вуніі ў праваслаўе выгнаньнем з краю.
1686 – Падпарадкаваньне Праваслаўнае Царквы ў Рэчыпаспа-літай Маскоўскаму патрыярхату.
1688 – “Вянец Хрыстоў” Антона Радзівілоўскага.
1690 – Сьмерць Сьвятога мучаніка, хлапчаці Гаўрылы Заблу-даўскага й Слуцкага.
1717 – Праект Сойму Рэчыпаспалітай скасаваць на карысьць пашырэньня каталіцтва нятолькі праваслаўе, але й вунію.
1732 – Канфэдэрацыя пазбаўляе праваслаўных шляхцічаў палітычных правоў.
1766 – Забарона гаварыць на сойме ў абарону праваслаўя.
1767 – Слуцкая канфэдэрацыя.
1772 – Пабудова ў Смаленску Ўсьпенскага Сабору.
1791 – Пінская Кангрэгацыя (Сабор) ухваляе аўтакефалію Праваслаўнае Царквы ў Рэчыпаспалітай.
1795 – Загад царыні Кацярыны ІІ перасьвяціць Пятрапаўлаўскую (Жоўтую) царкву ў Менску на Кацярынінскі Сабор.
1796 – Гэрб Менска: на блакітным полі вобраз Менскае Божае Маці.
1820 – Магілёўскі Архіяпіскап Варлаам Шышацкі адасоблівае Прав. Царкву ў Вял. Княстве Літоўскім ад Масквы.
1820 – Язуіты выгнаныя з Расеі.
1833 – Загад цара Мікалая І перасьвяціць Сьцяпанаўскі Сабор у Полацку на Мікалаяўскі.
1839 – Акт аб далучэньні вуніятаў да Праваслаўя.
1839 – Забарона казаняў на беларускай мове.
1905 – Указ цара Мікалая ІІ аб рэлігійнай талеранцыі.
1917 – Адзьдзяленьне на Саборы ў Маскве Царквы ад дзяржавы.
1918 – Акт 25-га Сакавіка.
1922 – Спроба Менскага мітрапаліта Мэльхісэдэка абвесьціць аўтакефалію.
1923 – Прыстасаваньне царквы Хрыста Збаўца ў Полацку на вайсковы склад.
1925 – Заснаваньне “Абнаўленчае” царквы ў БССР.
1936 – Узьвернуты катэдральны сабор ў Магілёве.
1936 – Узьвернуты Усьпенскі Сабор у Віцебску. 1936 – Узьвернуты Пятрапаўлаўскі катэдральны сабор у Менску.
1936 – 1938 – Амаль усё духавенства Ўсходняе Беларусі засланае ў Сібір.
1942 – Усебеларускі Праваслаўны Сабор у Менску абвесьціў аўтакефалію Беларускае Праваслаўнае Царквы.
1946 – Праваслаўныя герархі зь Беларусі на эміграцыі далучаюцца да Расейскае Замежнае Праваслаўнае Царквы.
1946 – Сход праваслаўных беларусаў у Рэгенсбургу (Нямеччына) пратэстуе супраць далучэньня герархаў зь Беларусі да Расейскае Замежнае Праваслаўнае Царквы.
1948 – Узнаўленьне на Саборы ў Канстанцы (Нямеччына) Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
1949 – Хіратонія япіскапа Васіля ў Розэнгайме (Нямеччына).
1968 – Хіратонія япіскапаў Андрэя й Мікалая ў Адэлайдзе (Аўстралія).
1970 – Сьмерць архіяпіскапа Васіля ў ЗША.
1971 – Сьмерць Архіяпіскапа Сяргея ў Аўстраліі.
1972 – Абвешчаньне ўзнаўленьня Мітраполіі Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на чале зь Мітрапалітам Андрэям.
1981 – Хіратонія япіскапа Ізяслава. 1983 – Сьмерць Мітрапаліта Андрэя.
1984 Сабор Сьв. Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў Манчэстары (Англія) абірае архіяпіскапа Ізяслава на Першагерарха й узвышае яго ў годнасьць Мітрапаліта.