«Радзівілаўскі фэст» 17 мая: Нясвіж. Палац Радзівілаў

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» i Музычны Дом «Класiка» запрашаюць 17 мая на «Радзівілаўскі фэст» у Ратушу і Нясвiжскi Палац у межах сусветнай акцыі «Ноч музеяў – 2014».

Вас чакаюць сустрэча з самім князем Мiхалам Казiмiрам Радзівілам «Рыбанькай», вы зможаце зазірнуць у таемную капліцу магнатаў і паслухаць магiчную музыку ад ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле».У розных пакоях вас чакаюць харэаграфічныя і музычныя замалёўкі з удзелам дзяржаўнага ансамбля «Харошкі». На прыдворку Палаца для вас адбудзецца неверагоднае шоў этнічных барабанаў ад гурта TekaDUM з майстар-класамі. Вашае жаданне адчуць сябе самым моцным і гучным у свеце абавязкова спраўдзіцца! Гук вашага барабаннага біту пачуюць па ўсім свеце! Лаўка са старадаўнімі смачнасцямі ŽORNY – хлеб, пернікі і сюрпрызы – усё працуе толькі для вас. Адчуйце смакату стагоддзяў. Прыдворныя мастакi намалююць ваш партрэт, а яшчэ ва ўнутраным дворыку вас чакаюць старадаўнія шляхецкiя забаўкі – сярэднявечная музыка і танцы – з яскравым гуртом «Яварына». І канешне ж незабыўнае вогненнае шоў – яднанне паветра, вогнішча і моцы чалавечага духа!
Пачнецца «Радзівілаўскі фэст» у 18.00 у Ратушы і працягнецца ў 20.00 у Палацавым ансамблі.

Стоимость билетов: 42 000 руб.  Скидки:  25.00 % – Студентам, школьникам

Iнфармацыя: тел: (29)5510851, (29) 1903149

Обсуждение, вопросы, детали, подробности, мнения, критика на форуме: https://www.yudik.org/forum/index.php?topic=517.msg65850#msg65850

Реклама, за счёт которой поддерживается этот сайт:

trubki.org Мебельно-фурнитурный бутик.Изготовление торговых стеллажей, витрин-стеллажей и шкафов-витрин.Павильоны, прилавки, витрины из сборных хромированных труб. Оборудование для аптек. Установка. Продажа. Выставочные и рекламные модули под ключ.

Добавить комментарий