КАРП, ЗАПЕЧАНЫ ЗЬ МЁДАМ І памераньцамi

Для прыгатавання карпа Вам спатрэбіцца:

1.Карп (абавязкова свежы), сярэдняй велічыні, праблізна 700гр. (на дзьве асобы)
2. Памеранец
3. 3-4 сталовыя лыжкі мёду
4. Соль, перац.

KarpГатуем: карпа чысцім, добра прамываем, каб не засталося крыві. Даем паляжаць 5 хвілін (можна скарыстаца папяровым рушніком, каб зняць рэшткі вады). Солім, перчым, даем паляжацць 5-10 хвілін, абмазваем мёдам з абодвух бакоў, а таксама ўнутры. Даем паляжаць 5 хвілін. Робім прыблізна чатыры надрэзы, у якія устаўляем па дольцы памераньцаў, пару долек унутр. Бляху змазваем алеем, кладзем нашу рыбу. Печку награваем да 200 градусаў і смажым карпа 30-40 хілін.

Цудоўная страва + келіх белага віна + добрыя сябры!
Смачна есці!
Реклама, за счёт которой поддерживается этот сайт:

trubki.org Мебельно-фурнитурный бутик.Изготовление торговых стеллажей, витрин-стеллажей и шкафов-витрин.Павильоны, прилавки, витрины из сборных хромированных труб. Оборудование для аптек. Установка. Продажа. Выставочные и рекламные модули под ключ.

Добавить комментарий