Таемнае патрыятычнае таварыства Філаматаў

yudik.org_025Увосень 1817 году, паводле некаторых даследчыкаў менавіта ў кастрычніку, было заснаванае таемнае патрыятычнае студэнцкае таварыства Філаматаў. Гэта была найбольш вядомая і адна з першых падобных арганізацый, якія дзейнічалі ў Віленскім Універсітэце – адзіным навуковым асяродку на абшарах былога ВКЛ. Мэтаю згуртавання была ўзаемадапамога ў паглыбленні адукацыі, творчае удасканальванне і грамадзкая праца дзеля роднага краю.

Аматары навук – так перакладаецца гэтае слова з грэчаскай мовы, далі свету шэраг буйных постацяў тагачаснай навукі і мастацтва: Ян Чачот — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, Адам Міцкевіч — класік польскамоўнай літаратуры, Ігнат Дамейка — сусветна вядомы вучоны Читать далее