501-летие Битвы под Оршей

Сёлета спаўняецца 501 гад знакамітай Бітве пад Воршай, адной з найбуйнейшых у Еўропе XVI стагоддзя. Трохі больш за 30 тысячаў ваяроў аб’яднанага войска Вялікага Княства і Кароны Польскай на рэчцы Крапіўне сустрэліся з амаль утрая пераўзыходзячым яго 80-тысячным войскам Маскоўскага княства, і дзякуючы вайсковаму таленту нашага славутага гетмана Канстанціна Іванавіча Астрожскага атрымалі бліскучую перамогу.

Orsha_002

Гэтая перамога, якая ўвайшла ў шмат якія гістарычныя хронікі і хрэстаматыі па вайсковай гісторыі як узор удалай тактыкі ў змаганні з нашмат перасяжнымі сіламі ворага, якая была ўслаўленая цудоўнымі хвалебнымі літаратурнымі творамі, панегірыкамі, слава якой дасягнула аж да вечнай апостальскай сталіцы, па праву можа лічыцца адной з першых у шэрагу трыюмфаў беларускае зброі. Читать далее

Таемнае патрыятычнае таварыства Філаматаў

yudik.org_025Увосень 1817 году, паводле некаторых даследчыкаў менавіта ў кастрычніку, было заснаванае таемнае патрыятычнае студэнцкае таварыства Філаматаў. Гэта была найбольш вядомая і адна з першых падобных арганізацый, якія дзейнічалі ў Віленскім Універсітэце – адзіным навуковым асяродку на абшарах былога ВКЛ. Мэтаю згуртавання была ўзаемадапамога ў паглыбленні адукацыі, творчае удасканальванне і грамадзкая праца дзеля роднага краю.

Аматары навук – так перакладаецца гэтае слова з грэчаскай мовы, далі свету шэраг буйных постацяў тагачаснай навукі і мастацтва: Ян Чачот — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, Адам Міцкевіч — класік польскамоўнай літаратуры, Ігнат Дамейка — сусветна вядомы вучоны Читать далее