Беларуская вёска 2014

Надоечы правёў выходныя ў глухой вёсцы, закінутай у лясах пад Зембінам. Траха не быў жыўцом з’едзены камарамі. Схадзіў у грыбы ў дзікі лес, дзе пазарасталі ўсё дарогі і сцяжынкі. Уразіўся колькасці камянёў, валуноў. Гэтулькі я бачыў толькі ў крымскіх горах. Часам здавалася, што камянёў больш чым землі.Выявіў у мясцовай рачулцы буйную стронгу. Цешыўся першабытнай беларускай рамантыкай і сельскім дэкадансам.

Kamenn Sloboda (1)Сяло павольна і немінуча гіне. У некалькіх хатках жывуць толькі старыя. Адменнае задавальненне атрымаў ад нябытнасці мабільнай сувязі – адпачыў душой і розумам… Ужо не помню, за колькі гадоў упершыню ўзяў у рукі касу і выкасіў вялікую дзялянку….

Реклама, за счёт которой поддерживается этот сайт:

trubki.org Мебельно-фурнитурный бутик.Изготовление торговых стеллажей, витрин-стеллажей и шкафов-витрин.Павильоны, прилавки, витрины из сборных хромированных труб. Оборудование для аптек. Установка. Продажа. Выставочные и рекламные модули под ключ.

Добавить комментарий