Калі народ у выбары паміж воляй і бяспекай абірае бяспеку, у выніку ён губляе і тое, і іншае…
(здаецца Сэр Ўінстан Чэрчыль )
І яно так: лупіць цябе міліцыянт у камеры, а на заўтра на прадоле апраўдваецца “Ты ж не будзеш маіх дзяцей карміць”. Калі ж такую філасофію спраектаваць на ўсю краіну, можна было б сказаць і такім чынам: “Клопатам аб незалежнасці можна апраўдаць любое злачынства”. І мы ўжо трэці дзясятак год назірам, як клопатам аб народзе апраўдваецца любое зладзейства. Але апошнім часам да гэтай філасофіі жыцця далучыліся і прадстаўнікі апазіцыі. Вось днямі нават і сябар мой, з якім мы паралельна маталі пару год, падтрымаў канцэпцыю “калі ў імя незалежнасці, дык і з чортам лысым”.
Ніхто не спрачаецца: незалежнасць і самывызначэнне нацыяў – гэта тая святая свабода, якую ад стварэння свету даў кожнаму чалавеку і кожнаму народу Госпадар. Любая ідэя, якая пасягае на права выбару асобы ці народа – гэта выразна бесаўская ідэя. Такім чынам, бараніць свабоду і незалежнасць – гэта таксама святая справа. Толькі вось метады! Метады – гэта тое, на чым мы часта спатыкаемся. Читать далее