Сьвятлана Ветрава — майстар народнага ткацтва. Адмыслоўца ў галіне славянскіх дэкаратыўных этнаграфічных тканінаў. Паводле адукацыі мастак-дызайнэр. 25 гадоў працавала ў прэсе. 7 гадоў таму разам з мужам пераехала ў вёску, займаецца ткацтвам, вышываньнем і рэканструкцыяй эпохі Вялікага Княства Літоўскага.
Народнай творчасьцю я цікавілася заўсёды, яшчэ з маленства — некалі мяне вельмі ўразілі народныя строі. Шыць і вышываць навучылася ў раньнім дзяцінстве.
Паступіла вучыцца ў Віцебскі пэдагагічны інстытут на мастацка-графічны факультэт, але яго ня скончыла — выкладаць у школе маляваньне не хацелася. Інстытут кінула, і тады мяне проста з вуліцы, «хіпуючую», узялі працаваць мастаком у «Знамя юности» — я вельмі ўдзячная гэтым людзям. Яны мне паверылі. Для мяне тады гэта было вельмі важна. Читать далее
