Уніі практыкаваліся ў гісторыі практычна ўсіх Цэркваў
Матэрыял падрыхтаваны на аснове радыёперадачы «Гісторыя рэлігіі» на радыё “Говорит Москва”. Вядоўца — галоўны рэдактар праекту “ПостНаука”, рэлігіязнаўца Івар Максутаў, госьць эфіру — Аляксей Юдзін, кандыдат гістарычных навук і дацэнт Цэнтру вывучэньня рэлігіяў Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэту.
— Давайце пачнем з таго, што высьвятлім, хто такія грэка-католікі і ўніяты. Што азначае грэцкі элемент у гэтым тэрміне?
— Гэта абрадавая рэлігійная культура, грэцкая рэлігійная традыцыя, візантыйская ў шырокім сэнсе слова, да якой належыць і Расейская Праваслаўная Царква.

Элемент «грэка-» пазначае прыналежнасьць да ўсходняй хрысьціянскай традыцыі візантыйскага ўзору. Аднак гэта католікі, гэта значыць яны прызнаюць зьверхнікам Паўсюднай Царквы рымскага біскупа — папу.
— Існуюць яшчэ нейкія католікі такога тыпу?
— Вядома, ёсьць балгары-католікі, румыны-католікі і славакі-католікі. Яны, так ці інакш, належаць да Читать далее