А.С. Пушкин провёл перфоманс на Крапивенском поле

7 верасня мастак Алесь Пушкін зладзіў на полі Аршанскай бітвы перфоманс пад назвай “Дражніць гусей на Крапівенскім полі”. Акрамя мастака у акцыі ўдзельнічалі сапраўдныя Гусь і Гуска з меткамі на шыі – чырвонай і зялёнай, якія  спалучаныя разам утваралі колеры сучаснага сцяга.

Дражнілі гусей бел-чырвона белым, еўразвязаўскім, украінскім ды натаўскім сцягамі. Менавіта так, як гэта робіць прапаганда. Мастак назваў гэта “фобіямі”.

IMG_2048

Акрамя жывых гусей бы адзін “надзіманы” гус – гэта “фальшыўка” – выбары і паказуха. Алесь Пушкін на Крапівенскі полі маляваў “фобіі” і падносіў да гусей па чарзе, гусі нерваваліся.

Гуска вельмі нервова шыпела на натаўскі сцяг. Пасля сцягі паклалі на поле і гусі супакоіліся – пачалі нармальна суіснаваць з гэтай сімволікай.

Гусі падчас перфомансу не пацярпелі.

Пасля мастацкай акцыі яны паехалі дадому – у мястэчка Бобр у скрыні з надпісам „Бобрскі сельсвет”.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя

Впечатления д-ра Юдика об участии в праздновании 500-летия Победы под Оршей + фотогалерея: https://yudik.org/archives/3960

Добавить комментарий