«12 раз’юшаных мужчын» — класіка сусветнага кінематографа. Гэты рэжысёрскі дэбют Сідні Люмэта па праву лічыцца адной з лепшых карцін стагоддзя, мае найвышэйшыя рэйтынгі і абавязковы для вывучэння ў кінаакадэміях усяго свету. Займае 2-е месца ў спісе лепшых судовых драм па версіі AFI (Амерыканскі Інстытут Кінамастацтва)
12 прысяжных павінны вырашыць, ці забіваў падсудны — падлетак з трушчобаў — свайго бацьку. Калі яго вінаватасць прызнаюць, хлопца чакае электрычнае крэсла, калі не — вызваленне. Згодна закону рашэнне мусіць быць прынята адзінагалосна. Справа здаецца відавочнай, 11 чалавек галасуюць “за” вінаватасць і толькі адзін
выказвае сумнеў і прапануе абмеркаваць усё яшчэ раз…
Рэжысёр: Сідні Люмэт
У ролях: Генры Фонда, Лі Джэй Коб, Марцін Болсам, Джэк Уордэн і інш.
На беларускую мову агучвалі: Павал Харланчук, Алесь Малчанаў, Уладзімер Глотаў, Сяргей Жбанкоў, Зміцер Рачкоўскі.
Паказ адбудзецца 5 чэрвеня у пляцоўцы “ЦЭХ” (Незалежнасці 58/6). Пачатак а 19:00. Уваход вольны!
Паказ адбываецца ў межах тыдня асветніцкіх мерапрыемстваў «Правасуддзе і людзі». Поўная афіша: nesmyarotnae.com
Организатор: Кінаконг (29)5543459 kinakong.by@gmail.com