Шрыфт “Берагіня” – стылізацыя кірылічнага альфабэту пад узоры беларускага арнамэнту

Шрыфт “Берагіня” ўяўляе сабой стылізацыю кірылічнага і лацінскага альфабэту пад узоры беларускага арнамэнту. Стыль “Берагіні” натхнёны узорнай паласой паясоў і рушнікоў.
Шрыфт можа ўжывацца як дэкаратыўны – прыкладам, для афармленьня загалоўкаў. З другога боку ў Свамове выяўленыя ў шрыфце ўзоры выкарыстоўваецца для фанэтычнага напісаньня запазычаных слоў у дадатак да змысловага марфалягічнага пісьма (як катакана ў японскай).
“Берагіня” зьмяшчае набор кірылічных літараў, неабходных для ўжываньня ў беларускай мове, без разрозьненьня вялікіх і маленькіх:
Верш Максіма Багдановіча “Добрай ночы зара-зараніца!” ў стылі “Берагіні” выглядае такім чынам:
Добрай ночы, зара-зараніца!
Ўжо імгла над зямлёю лажыцца,
Чорнай рызай усё пакрывае,
Пылам зор небасхіл абсявае.
Цішыня агартае мне душу.
Вецярок прыдарожную грушу
Ледзьве чутна варуша-калыша,
Міла бомы смяюцца у цішы,
Ціха срэбрам грукае крыніца.
Добрай ночы, зара-зараніца!
“Берагіня” зьмяшчае таксама набор лацінскага альфабэту, дастатковы для ўжываньня ў беларускай лацінскай транслітэрацыі:
Лічбы:
І самы неабходны набор знакаў прыпынку і дадатковых сымбаляў. Прабел дзеля захаваньня стылю пазначаецца не пустым месцам.
Шрыфт распаўсюджваецца свабодна для некамэрцыйнага выкарыстаньня пад умовамі ліцэнзіі SIL Open Font License. Пры распаўсюджаньні вітаюцца спасылкі на аўтара і ягоны сайт.
Міхаіл Баярын

 08.06.2014

Добавить комментарий