Сьвятлана Ветрава — майстар народнага ткацтва. Адмыслоўца ў галіне славянскіх дэкаратыўных этнаграфічных тканінаў. Паводле адукацыі мастак-дызайнэр. 25 гадоў працавала ў прэсе. 7 гадоў таму разам з мужам пераехала ў вёску, займаецца ткацтвам, вышываньнем і рэканструкцыяй эпохі Вялікага Княства Літоўскага.
Народнай творчасьцю я цікавілася заўсёды, яшчэ з маленства — некалі мяне вельмі ўразілі народныя строі. Шыць і вышываць навучылася ў раньнім дзяцінстве.
Паступіла вучыцца ў Віцебскі пэдагагічны інстытут на мастацка-графічны факультэт, але яго ня скончыла — выкладаць у школе маляваньне не хацелася. Інстытут кінула, і тады мяне проста з вуліцы, «хіпуючую», узялі працаваць мастаком у «Знамя юности» — я вельмі ўдзячная гэтым людзям. Яны мне паверылі. Для мяне тады гэта было вельмі важна.
А веды, набытыя ў інстытуце, цяпер спатрэбіліся — там пазнаёмілася з народнымі традыцыямі, вывучала кампазыцыйныя, колеравыя законы…
Народную творчасьць давялося вывучаць самой, ніякіх бабуль у вёсцы ў мяне не было. Дый зараз на вёсцы ўжо нічога няма, не засталося бабуль, якія памятаюць традыцыі, умеюць прасьці, ткаць. Неяк я сядзела ў сябе ў двары і ткала пояс. Зайшла суседка сталага веку — вачам сваім не паверыла, кажа: «Я апошні раз бачыла, каб паясы плялі, калі мне было 10 гадоў».
Я шукала, хто мяне можа навучыць ткаць на станку, не магла знайсьці — ніхто ня ўмее. У нашым краязнаўчым музэі — так ён і не працуе, цягам 10 гадоў не змаглі знайсьці ніводнай бабулькі. Трэба неяк сабрацца, станок заправіць…
— А тады дзе вы самі навучыліся прасьці, ткаць? У вас тут і ручнікі, і кашулі-вышыванкі, абрусы, саматканыя коўдры, посьцілкі, «бабуліны дыванкі»…
— Мяне навучылі маладыя этнографы. Думала, наагул давядзецца ехаць у Расею, каб навучыцца. А потым выпадкова ўбачыла абвестку, што Студэнцкае таварыства этнографаў праводзіць майстар-клясы. Высьветлілася, што ў той жа час у Палацы дзяцей і моладзі адкрылі гурток па ткацтве. Так што цяпер у Палацы дзяцей і моладзі ў нас такі клюб немаладых жанчын і адзін малады чалавек — 10-гадовы хлопчык. Вельмі прыемна. Шкада, што мала народу прыходзіць. Мы пастаянна спрачаемся з этнографамі. Яны кажуць, што народныя майстры павінны рабіць дакладную копію таго, што рабілі ў народзе, а я лічу, што пастаянна дакладна капіяваць — сэнсу няма. Трэба экспэрымэнтаваць. Вось і экспэрымэнтую. Ткацтва і вышыўка для мяне — мэдытацыя.
Шкада, што ў нашай краіне няма ніводнага сьвята, куды можна выйсьці ў нацыянальным строі — пакрасавацца, паказаць. Я вось цяпер хаджу па горадзе ў строі адмыслова — каб на яго паглядзелі. Тым больш, такая
У нас народны строй цалкам сфармаваўся ў 13-м стагодзьдзі, і ў сярэдзіне 20-га стагодзьдзя яшчэ насілі такі ж самы строй. І ён фактычна не зьмяніўся. То бок мода мянялася, а строй заставаўся. Мяняліся толькі нейкія дэталі. З агульнай моды прыходзілі нейкія элемэнты. Альбо калі зьявілася прамысловая тканіна і стала даступнай — яе пачалі выкарыстоўваць. То бок ня толькі саматканую тканіну, але і фабрычную. А звычайная гарадзкая мода — яна часта мяняецца.Па строі чалавека, як па пашпарце, можна было многае пра яго распавесьці. Вышываную кашулю насілі ўсе. Фартух насілі дарослыя замужнія жанчыны, асабліва цяжарныя. А паколькі жанчыны ў старадаўнасьці былі амаль заўсёды цяжарныя, яны пастаянна насілі фартух. Вышыўка на фартуху — абавязкова двухбаковая, бездакорна выкананая і зь левага, і з правага боку: калі ветрык падзьме — абодва бакі прыгожыя. Што да галаўных убораў, яны былі розныя. Незамужнія маладыя дзеўкі маглі іх не насіць. Але гэта рэч статусная — замужнія жанчыны абавязкова былі з пакрытай галавой.Таксама вышыўка, колер спадніцы маглі пра многае распавесьці — можна было вызначыць, зь якой мясцовасьці чалавек.
У Сьвятланы Ветравай ёсьць сайт — ethnotextile.by
«Этнатэкстыль. Традыцыйныя славянскія і гістарычныя тканіны ручной работы. Праект прысьвечаны старадаўняй жаночай магіі майго народа», — тлумачыць Сьвятлана.
Реклама, за счёт которой поддерживается этот сайт:
Публикация скомпилирована на основе материалов с сайта svaboda.org




