Таемнае патрыятычнае таварыства Філаматаў

yudik.org_025Увосень 1817 году, паводле некаторых даследчыкаў менавіта ў кастрычніку, было заснаванае таемнае патрыятычнае студэнцкае таварыства Філаматаў. Гэта была найбольш вядомая і адна з першых падобных арганізацый, якія дзейнічалі ў Віленскім Універсітэце – адзіным навуковым асяродку на абшарах былога ВКЛ. Мэтаю згуртавання была ўзаемадапамога ў паглыбленні адукацыі, творчае удасканальванне і грамадзкая праца дзеля роднага краю.

Аматары навук – так перакладаецца гэтае слова з грэчаскай мовы, далі свету шэраг буйных постацяў тагачаснай навукі і мастацтва: Ян Чачот — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, Адам Міцкевіч — класік польскамоўнай літаратуры, Ігнат Дамейка — сусветна вядомы вучоны-геолаг, даследчык і нацыянальны герой Чылі, рэктар нацыянальнага ўніверсітэту ў Сант’яга, Юзэф Кавалеўскі — заснавальнік манголазнаўства ў Расеі, рэктар Казанскага ўніверсітэту і іншыя.

Але апроч таго сваёй Радзіме яны далі значна больш – імпульс і прыклад вольнага і навуковага мыслення ў часы імперскага прыгнёту, калі цемрашальства і чынапакланенне былі галоўнымі дабрадзеямі адзінай магчымасцю зрабіць кар’еру ў дзяржаве.

yudik.org_026

Гэтае пакаленне магло б даць, і часткова дало, Беларусі сваіх герояў эпохі Асветніцтва, сваіх Вальтэраў і Кантаў. Але найперш, дало чарговае пакаленне палітарыштантаў, ссылных і эмігрантаў. У 1823 распачаўся найбуйнейшы ў тагачасным свеце студэнцкі палітычны працэс. Суду былі аддадзены 108 удзельнікаў розных арганізацый, у тым ліку і філаматаў. Шмат з іх увосень 1824 году былі альбо прысуджаныя да турэмных тэрмінаў з наступнай высылкай (Тамаш Зан, Адам Сузін, Ян Чачот), альбо высланыя ў глыб Расеі (Адам Міцкевіч, Восіп Кавалеўскі).

Добавить комментарий