Міхал Клеафас Агінскі, главу сборника “Повстанцы” читает автор, Орлов Владимир: https://soundcloud.com/igor-yditsky/7ijx8g8wdzsu
Міхал Клеафас Агінскі, палянэз “Разьвітаньне з Радзімай”, словы: Сяржук Сокалаў-Воюш.
Тацьцяна Грыневіч у Магілёве, цэнтар «Кола», 29 жніўня 2015.
Сонца праменьне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар
Край бацькоўскі, край мой Беларускі
Я табе кажу на разьвітаньне: “Да спатканьня, да сустрэчы”…
Водар закінутага саду
Ў небе зорка Мілавіца
Таямніцы паркавых прысадаў
Пэўна неаднойчы на чужыне будуць мроіцца і сьніцца…
Ростань на ростанях краіны
Раніць думкі шлях абраны
Прагне сэрца ў родныя мясьціны
І Радзімы вобраз ажывае растрывожанаю ранай.
Дахі мястэчак, стрэхі вёсак,
Стропы замкаў і палацаў
Гонкіх храмаў звонкі адгалосак
Клічуць да сябе і немагчыма з гэтым краем разьвітацца
Зноў залунае наш штандар
Палыхне ў начы пажар
І паходнаю трубой
Зноў пакліча нас з табой, на мужны бой мая Радзіма –
край адзіны
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня
Шлях змаганьня.
Воі прагнуць волі
Воля – сьвет і доля
Броні звон ды коні
Коні – кліч “Пагоні”
Крочым з багны ночы
З ночы шлях прарочы
Зноў залунае наш штандар
Палыхне ў начы пажар
І паходнаю трубой
Зноў пакліча нас з табой, на мужны бой мая Радзіма –
край адзіны
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня
Шлях змаганьня.
Золак ахутаны туманам
Далягляды ў барвах бэзу
І гучаць нябёсныя арганы
І жывуць у сэрцы і зьліваюцца у гуках палянэзу.