Валер Карбалевіч

Нарадзіўся ў 1955 годзе. Скончыў гістфак БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода». Автор знаменитого бестсселера “А. Лукашенко. Политический портрет”

[email protected]

Валерий Карбалевич: цяпер сыстэма беларуска-расейскіх узаемадачыненьняў будзе іншая

Экспэрты ў адзін голас цьвердзяць, што агрэсіўныя дзеяньні Расеі супраць Украіны, курс Масквы на перагляд вынікаў распаду СССР павінны моцна паўплываць на беларуска-расейскія адносіны. Асабліва з улікам шчыльных дачыненьняў паміж Беларусьсю і РФ.
Іншае пытаньне, у якім напрамку яны будуць разьвівацца. Тут адзінства ў прагнозах няма. Адны экспэрты кажуць пра новыя пагрозы для Беларусі. Маўляў, пасьля Ўкраіны Расея будзе больш рашуча браць пад кантроль беларускага саюзьніка. Бо — як, напрыклад, лічыць былы прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі — «мэтай Пуціна ёсьць максымальнае адраджэньне ўсяго, што было страчана разам з распадам СССР».Kolomni
Другія экспэрты зьвяртаюць увагу на новыя магчымасьці. Маўляў, цяпер Расея ва ўмовах міжнароднага крызісу, канфлікту з Захадам, застаўшыся без саюзьнікаў, будзе больш удзячная амаль адзінаму вернаму хаўрусьніку — Беларусі. І, адпаведна, Менск, скарыстаўшы спрыяльны момант, пачне атрымліваць ад Масквы больш датацыяў.
Можа, і сапраўды Расея будзе плаціць за ляяльнасьць. Хоць, як паказвае гісторыя з мытам на экспарт нафтапрадуктаў, зусім ня факт. Бо міжнародная ізаляцыя, у якой апынулася Расея ў выніку ўкраінскага крызісу, спрычынілася да сур’ёзных праблемаў у расейскай эканоміцы.
Читать далее