“Антиполитика” и ЖЗБ : новый проект д-ра Юдика

yudik.org_000 Рубрика “ЖЗБ” (жизнь замечательных беларусов) создана в рамках проекта “Антиполитика” доктора Юдика. Кратко : никто не смог доказать д-ру Юдику существование “политики” в Беларуси. В моей стране есть Власть, и есть “политика власти”. Несколько лет я днём с фонарём ходил по городам и весям, изучал сайты и ленты в СС тех персон и организаций, которые изображают из себя “политические”. Половина из них имитаторы (иногда вполне убедительные), другая половина – истероидные психопаты, нуждающиеся в терапии. В итоге решил остановиться на ЛЮДЯХ. Вместо “игры в политику”, буду заниматься “Антиполитикой” – собирать коллекцию достойных беларусов и друзей Беларуси, которых считаю “элитой белорусского общества”, поучительными примерами правильного отношения к жизни, к своей Родине…

Начну с совсем молодого, но чрезвычайно успешного бизнесмена и программиста, Філіпа Дайнеки, интервью с которым (размещено на сайте  бизнес-клуба  IMAGURU) ,  случайно обнаружил в СС ФБ.  Мне было приятно прочитать публикацию про знакомого человека, и обнаружить, что в данном случае журналисты не злоупотребляют возможностью исказить информацию, что встречаю, увы, на каждом шагу.

Філіп Дайнека раней выкладаў курсы праграмавання на беларускай мове, а зараз ўзначальвае аўтсорсінгавую кампанію Flatlogic. Сябе ён лічыць “ідэйным хлопцам”, і мы з ім згодныя. Ён усімі рукамі “за” чысты капіталізм, а калі заходзіць размова пра ролю дзяржавы ў развіцці IT-сферы, кажа: “Галоўнае – не чапаць!”.

– Філіп, чым займаецца кампанія з такой гучнай назвай? І ўвогуле, як ты вырашыў распачаць ўласны бізнэс, калі табе было 22 гады? Дадатковыя адказнасці і турботы… Што падштурхнула табе да гэтага?

 Мы распрацоўваем праграмнае забяспячэнне. У чым наша адрозненне ад звычайнай аўтсорсінгавай кампаніі, так гэта ў тым, што ў нас ёсць свае ўласныя прадукты. Праз іх амаль што ўсе нашы кліенты і прыходзяць да нас. На сённяшні дзень мы прадалі больш за 3000 ліцэнзій. З гэтых кліентаў, якія карыстаюцца нашымі прадуктамі, і прыходзяць замовы да нас – нешта наладзіць ў софце асабіста пад іх, ці распрацаваць нешта з нуля.

 Што падштурхнула да ўласнага бізнэсу?.. Я адчуваю сабе прадпрымальнікам ўнутры. У мяне, як і у кожнага, ёсць пэўнае чаканне ад свайго жыцця, жаданне чагосьці дамагчыся. Калі ты не можаш самарэялізавацца на тым месцы, дзе ты ёсць, ты пачынаеш шукаць нешта іншае. Для мяне такім крокам стала сыходжанне, груба кажучы, ў нікуды. Я не сыходзіў на іншую наёмную працу, і у мяне яшчэ не было планаў заснаваць свой бізнэс.

 Я проста звольніўся. І калі стала больш вольнага часу, мне было цікавей распрацоўваць штосьці сваё. І вось менавіта так з’явіўся першы прадукт. З гэтага ўсё і пачалося. То бок матывацыя майго сыходу з працы ў кампаніі – жаданне большай самарэялізацыі. Мне падавалась, што ў мяне ёсць нашмат больш здольнасцяў і амбіцый, якія мне трэба задаволіць.

– А зараз, калі ты працуеш у сваёй кампаніі, гэтыя амбіцыі задаволеныя?

 Яны нават захлынуліся! Настолькі шмат адказнасцяў і розных галінаў, дзе не маеш досведу і вопыту, але трэба штосьці рабіць. Шукаць кліентаў, размаўляць з імі, плаціць заробак…

Самае цяжкае з ўсяго – гэта самакіраванне. Ёсць цудоўная думка: ты можаш кіраваць, калі ты можаш кіраваць сабой. Любое кіраванне пачынаецца з самакіравання. У кожнага ёсць здольнасці, якімі проста карыстацца – яны даны табе, як таленты. А з іншымі накірункамі інакш. Мне бывае складана прымусіць сабе рана ўстаць, не спазніцца, ці распланаваць свой дзень. Такіх здольнасцей часам не хапае. Самакантроль і самакіраванне: на дадзены момант для мяне гэта самыя складаныя рэчы.

 – Калі нехта зараз вырашыць заснаваць сваю IT-кампанію – яму будзе лягчэй, чым табе 3 гады таму, ці складаней? Што змянілася з той пары?

 Чым пазней, тым складаней. Але зараз лягчэй пачаць IT-бізнэс с кропкі гледжання сталасці рынку. Вось прыклад: Добкін ўскачыў у лакаматыў гэтага цягніка. Гэта быў 1993, канкурэнцыі амаль не было зусім. І вось мы бачым яго імперыю.

 Зараз увайсці ў гэты бізнэс складаней, але месцаў тут яшчэ шмат, дакладна шмат. А што тычыцца юрыдычных аспектаў – мне здаецца, што ўмовы марудна, але паступова паляпшаюцца. Так, заканадаўцы разглядаюць магчымасць адмены абавязковых актаў выкананых работ, падпісаных з двух бакоў.

 Наогул пра беларускі рынак я лічу, што зараз ўсё выдатна. Не трэба чакаць, што ўсе адначасова зробяцца супер-прадпрымальнікамі. Наша пакаленне – гэта першае пакаленне людзей, якія выраслі ў адкрытым рынку і выходзяць канкураваць на Захад.

 – У традыцыйным бізнэсе, асабіста ў Беларусі, канкурэнцыя – гэта пытанне кошта. Мала ў каго хапае досведу, жадання і фантазіі не дэмпінгаваць, а прапаноўваць сэрвіс. А як адбываецца канкурэнцыя паміж кампаніямі распрацоўшчыкамі?

 Канкурэнцыя ў IT – гэта, па-першае, якасць. Ёсць людзі, гатовая плаціць за якасць – у інжынерных рашэннях, ці ў дызайне. Да, можна дэмпінгаваць кошт на свае паслугі, а можна браць якасцю. Менавіта мы аддаем перавагу таму, каб пазіцыянаваць сабе як якасных распрацоўшчыкаў.

 Але пра тое, што яны робяць якасны прадукт, кажа шмат хто. Трэба мець нейкую кампетэнцыю, трэба на справе адрознівацца ад іншых распрацоўшчыкаў. Напрыклад, наша кампетэнцыя – гэта dashboard-ы, распрацоўка шаблонаў панэлі адміністратара. Мне здаецца, што мы вельмі заўважныя ў гэтым сегменце.

 Безумоўна трэба спецыялізавацца. Для людзей, якім не шкада грошаў, патрэбна якасць. А дзе яе знайсці? У спецыялістаў, якія займаюць сваю нішу. Яны ідэальна падыходзяць адзін да аднаго – спецыялісты і тыя, хто гатоў плаціць добрыя грошы за выдатны прадукт.

 – Кожная паспяховая кампанія паступова расце, а што рабіць той кампаніі, якая вырасла са свайго рынку? Пераязджаць у Кракаў, альбо адчыняць філіялы кампаніі?

Увогуле, маштабаванне – гэта праблема IT-бізнэсу. За кошт чаго расце EPAM? За кошт паглынання іншых, больш дробных кампаній. Шлях толькі такі – аўтсорс-бізнэс зусім не маштабуецца.

 Наша доўгатэрміновая мэта – расці за кошт сваіх новых прадуктаў. Гэтыя прадукты, якія ў нас ёсць, прыносяць не больш за 30% ад прыбытку. Ёсць жаданне пашырыць лінейку сваіх прадуктаў. Магчыма, распрацаваць сэрвісы, стартапы. Прываблівае прадуктова-сэрвісны сегмент.

 Мне здаецца, што ўвогуле беларускі рынак будзе паступова сам змяняцца ў гэтым напрамку. І кампаніі будуць надаваць больш увагі распрацоўцы прадуктаў, і супрацоўнікі будуць звальняцца, как рабіць свае прадукты на фрылансе, ці ў сваіх уласных бізнэсах. Так мы будзем набліжацца да ідэальнага рынку, дзе шмат маленькіх гульцоў працуюць кожны ў сваёй галіне.

 – Дзе зручней працаваць маладой і невялікай кампаніі распрацоўшчыкаў? А можа, працаваць дыстанцыйна – лепшы варыянт?

 Я ўвогуле супраць дыстанцыйнай працы. Калі гаворка ідзе пра кампанію, якая актыўна развіваецца, яе ўдзельнікам трэба шмат стасавацца паміж сабой. А калі ў складзе ёсць junior-ы, за імі абавязкова трэба назіраць.

 Калі параўноўваць офіс, каворкінг і кватэру, каворкінг бачыцца для мяне аптымальным варыянтам для невялікага калектыву – да 8-10 чалавек. Мы працуем у каворкінгу, і нам тут падабаецца: ёсць мэбля, ня трэба плаціць за камунальныя ўваходзяць, пастаянна праходзяць розные цікавыя мерапрыемствы, ёсць пэўная супольнасць, з якой можна стасавацца. Быў час, калі мы разглядалі офіс як лакацыю для працы, але потым падлічылі ўсе плюсы і мінусы стандартнага офіса і засталіся тут, уImaguru.

– Што ты думаеш накшталт сучаснай профільнай адукацыі ў Беларусі? Ці дазваляе яна адразу працаваць, не дапаўняючы сваю скарбонку ведаў курсамі, вэбінарамі і іншай “курсэрай”.

 Я ацэньваю ўзровень нашай профільнай адукацыі як неблагі. Па працы я маю зносіны з выпускнікамі розных ВНУ. І магу адпаведна сказаць, што выпускнікі КСІСа валодаюць сістэмным бачаннем, паступовым і тэхнічным мысленнем. Выпускнік БНТУ таксама можа праграмаваць, добра ведае CSS. Але калі набліжаецца мяжа інфарматыцы, калі трэба спраектаваць штосьці складанае па патэрнам, а не проста фіксануць колер, ён можа адчуваць цяжкасці. Але профільная адукацыя – КСІС-аўская, і БДУ-шная – абсалютна канкурэнтаздольная.

 Часта кажуць, што ВНУ-шная адукацыя неактуальная – трэба давучвацца самастойна, таму што сістэма ВНУ непаваротлівая, не занадта аператыўна змяняе навучальныя праграмы. Гэта збольшага так, але мне здаецца, што вельмі важна мець сістэмны падыход. Таму што анлайн-курсы – гэта для ўсіх, ўсе могуць навучыцца гэтаму. А вось фундаментальныя веды ёсць не ва ўсіх.

 А ўзровень кампетэнцыі бачны па жартах. Калі распавядаеш смешныя, але спецыфічныя жарты, смяюцца толькі тыя, хто “у тэме”. І ўвогуле, існуе толькі 10 тыпаў людзей, якія разумеюць бінарную сістэму 

 – Што ты думаеш пра жаданні асобных дзеячаў і ўстановаў зарэгуляваць заробкі IT-спецыялістаў? Нехта агучваў думку прапісаць так званую сетку заробкаў праграмістаў у адпаведнасці з іх узроўнямі.

 Я прыхільнік чыстага капіталізму! Колькі грошай наймальнік будзе плаціць работніку – гэта іх асабістае пытанне, гэта не пытанне дзяржавы. Калі хтосьці не можа вырашыць гэтага, то, магчыма, яму патрэбна такая тарыфная сетка. Але тады паўстае пытанне аб тым, ці здольны гэты чалавек ўвогуле весці бізнэс ў капіталістычных адносінах.

Калі я быў на сустрэчы з павераным у справах ЗША ў Беларусі – Скотам Роландам – на пытанне “што трэба рабіць ПВТ?” адказаў “Толькі не чапайце!”. І я з ім згодны – ніхто не хоча наўмысна парушаць нейкія законы. Дастаткова не чапаць і не перашкаджаць развівацца. Мне здаецца, што ў нас ёсць патэнцыял, нашмат большы за патэнцыял Польшчы ці, нават, Ізраілю! У нас вельмі багата IT-шнікаў, але яны пакуль не сфакусаваны на распрацоўцы сваіх прадуктаў і будаванні сваіх брэндаў – прадуктовых, сэрвісных ці кансалтынгавых. Галоўнае – не чапаць, даваць людзям развівацца! І ўсё будзе добра.“Галоўнае – не чапаць!”: размова пра IT на роднай мове

Добавить комментарий