50 фактаў за бел-чырвона-белы сьцяг

1. 1410 год. Беларускія дасьледнікі браты Іван і Антон Луцкевічы знайшлі ў адным avatars002з аль-кітабаў зьвесткі пра татарскую коньніцу, якая брала ўдзел у Грунвальдзкай бітве пад бел-чырвона-белым сьцягам Вітаўта Вялікага з нашытымі на яго паўмесяцам і зоркай. Менавіта з прычыны прыналежнасьці бел-чырвона-белага палотнішча да выбітнага вялікага князя дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху пачалі актыўна прапагандаваць яго як гістарычны сьцяг беларусаў .

2. 1444 год. Чырвоны крыж на белым палотнішчы — баявы сьцяг войска ВКЛ у XV стагодзьдзі. Паводле гравюры «Бітва пад Варнай» з кронікі Марціна Бельскага .

Гравюра «Бітва пад Варнай», 1444 год

Гравюра «Бітва пад Варнай», 1444 год

3. Каля 1520 года  Створана вялікае палотнішча «Бітва пад Воршай 8 верасьня 1514 г.». Яго аўтар, мяркуюць гісторыкі, быў удзельнікам бітвы, а захоўваецца яно ў варшаўскім Нацыянальным музэі. На карціне з фатаграфічнай дасканаласьцю ўзноўленыя дэталі перамогі над утрая большым маскоўскім войскам.  Карціна «Бітва пад Воршай 8 верасьня 1514 г.», 1520 год

Карціна «Бітва пад Воршай 8 верасьня 1514 г.», 1520 год

Вялікалітоўская кавалерыя карысталася сьцягам Сьвятога Юр’я — чырвоны крыж на белым палотнішчы, які, хутчэй за ўсё, стаў прататыпам бел-чырвона-белага сьцяга .

Сьцяг Святога Юр'я

Сьцяг Святога Юр’я

4. XVI стагоддзе. У Вялікім Княстве Літоўскім вялікае пашырэньне атрымаў шляхецкі герб «Котвіч»: «у срэбным полі чырвоны пас» — выява бел-чырвона-белага сьцяга.

Герб Котвіч

Герб Котвіч

5. 1605 год. Пасьля Люблінскай вуніі 1569 года рабіліся спробы стварыць аб’яднаны сьцяг для Рэчы Паспалітай — аб’яднаных Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. У 1605 годзе

…Продолжение см. ниже


реклама от администратора сайта

Помощь психолога, психотерапевта, психиатра . Клинический гипноз. Консультации кризисных пар. On-line консультации 
Терапевтические группы. Кабинет в центре. Парковка. ИП Юдицкий И.В.
УНП 692150445, 220004, Минск,
ул.Мельникайте, 2-503А, +375 29 1188838 (А1)                                 р\с BY36 ALFA 3013 2569 0600 1027 0000, ЗАО “АЛЬФА-БАНК”                        ул. Сурганова, 43-47, 220013 Минск, Республика Беларусь. СВИФТ – ALFABY2X, УНП 101541947, ОКПО 37526626
Ссылка на страницу ДОГОВОРА ПУБЛИЧНОЙ ОФЕРТЫ – тут.     Посещение – после собеседования по телефону и предоплаты (ч\з кассу любого банка, банкомат, интернет-банкинг с карточек VISA и MasterCard или с помощью расчётной системы ЕРИП). Рассрочка по программе “ХАЛВА” – при предоплате (рассрочка 2 мес) 5-ти сеансов по согласованному графику, либо (рассрочка 3 мес) 10-ти сеансов , с предварительным одобрением графика посещений. Наличные не принимаются. Портал для безопасной оплаты с карточки: YDIK.COMРасписание (свободное время для записи на консультации и сеансы)

вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт III Ваза пачаў выкарыстоўваць трохпалосны чырвона-бел-чырвоны сьцяг, а крыху пазьней зьявіўся бел-чырвона-бела-чырвоны сьцяг .

6. 1630 год. Ёсьць згадкі пра бел-чырвона-белыя сьцягі на карціне Пітэра Снаерса, прысьвечанай бітве 1605 года пад Кірхгольмам .  Карціна Пітэра Снаерса, прысьвечаная бітве 1605-га года пад Кірхгольмам, 1630 год

Карціна Пітэра Снаерса, прысьвечаная бітве 1605-га года пад Кірхгольмам, 1630 год

7. XVI—XVIII стагодзьдзі. Беларускія татары выстаўлялі войска пад уласнай харугвай бел-чырвона-белага колеру з выявай па цэнтры паўмесяца і зоркі.

8. 1776—1783 гады. Ротны сьцяг беларускай гусарскай харугвы.

Ротны сьцяг беларускай гусарскай харугвы

Ротны сьцяг беларускай гусарскай харугвы

9. 1781 год. Герб Віцебску.

10. 1812 год. У Дзяржаўным музеі Літвы ў Вільні захоўваецца значок 19-га палку ўланаў: Ашмянскі, Троцкі, Ковенскі, Гарадзенскі, Лідскі, Наваградскі, Слонімскі, Ваўкавыскі паветы .

11. 1824—1825 гады. Галаўны ўбор палкоўніка Беларускага гусарскага палку.

12. 1824—1825 гады. Ківер ніжніх чыноў Гарадзенскага лейб-гвардыі гусарскага палку .

13. 1840 год. Герб Віцебскай губерні (з фондаў Дэпартамэнту Геральдыі Расейскай імпэрыі).

14. 1850 год. Малюнак герба Лепеля (з фондаў Дэпартамэнту Геральдыі Расейскай імпэрыі). 

15. 1872 год. Бел-чырвона-белыя сьцягі на карціне Яна Матэйкі «Стэфан Баторы пад Псковам».

Карціна Яна Матэйкі «Стэфан Баторы пад Псковам»

Карціна Яна Матэйкі «Стэфан Баторы пад Псковам»

16. 1863 год. У час паўстаньня 1863—1864 гадоў, калі Кастусь Каліноўскі вярнуўся да герба «Пагоня», ёсьць падставы меркаваць, што ён адрадзіў і бел-чырвона-белы сьцяг : у Віленскім гістарычна-этнаграфічным музэі захоўваецца трыкутны сьцяжок тых часоў, на якім у сярэдзіне, уздоўж белага поля, праведзена чырвоная паласа .

17. 1909—1912 гады. бел-чырвона-белымі стужкамі карыстаюцца сябры гурткоў дэмакратычнага беларускага студэнцтва ў Санкт-Пецярбургу (з успамінаў Я. Ф. Сушынскага) .

18. 1916 год. Сьцяг зь бел-чырвона-белым палотнішчам мела арганізацыя «Сувязь незалежнай Беларусі», якой кіраваў Вацлаў Ластоўскі.

19. Люты 1917 год. Паводле шматлікіх сьведчаньняў, праект сучаснай выявы бел-чырвона-белага сьцяга распрацаваў беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзяяч Клаўдзій Дуж-Душэўскі не пазьней за 1917 год.

Спробу гістарычнай рэканструкцыі працэсу стварэньня сьцяга Дуж-Душэўскім зрабіў блогер Skepsus:

Лютаўскім вечарам 1917-га Клаўдзій, перабіраючы старыя кнігі, намагаўся ў бясконцых спробах вынайсьці нацыянальны сьцяг, які павінен быў стаць сымбалем адроджанай Беларусі. З колерамі ўсё было зразумела (белы і чырвоны), але праблемаю заставаўся малюнак.

Пошукам вырашэньня задачы перашкаджала дыскусія, якую ў суседнім пакоі вялі сябры па руху абуджэньня.

Раптам адзін зь іх з крыкам «Дзе два беларусы, там тры партыі» выскачыў з памяшканьня як ашпараны. Гэта стала тым штуршком, які прывёў Клаўдзія да адкрыцьця: дзьве белыя паласы на трохпалосным сьцягу.

Ранкам бел-чырвона-белы сьцяг быў зацьверджаны як прыгожы, ляканічны і адпавядаючы законам геральдыкі. Аб сапраўднай тэарытычнай падаплёцы Дуж-Душэўскі разважліва змаўчаў.

Клаўдзій Дуж-Душэўскі (зьлева), сьнежань 1919 году

Клаўдзій Дуж-Душэўскі (зьлева), сьнежань 1919 году

20. 10-13 сакавіка 1917 года. Бел-чырвона-белы сьцяг стаў галоўным элемэнтам падчас сьвята «Дзень беларускага значка» , калі бел-чырвона-белыя адзнакі, кукарды і сьцяжкі можна было пабачыць на вуліцах Менску. Сьцягі, пашытыя паводле эскізу Клаўдзія Дуж-Душэўскага былі разасланыя ў мясцовыя арганізацыі .

21. 5 жніўня 1917 года. На 1-й сэсіі Беларускай цэнтральнай рады было вызначана, што ўсе вайскоўцы-беларусы мусяць насіць бел-чырвона-белую стужку як дадатковы знак адрозьненьня .

22. Сьнежань 1917 года. У Менску пад бел-чырвона-белымі сьцягамі распачаў сваю працу Першы Ўсебеларускі кангрэс.

Паводле ўспамінаў Канстанціна Езавітава:

«Адкрыцьцё Першага Усебеларускага кангрэсу было дужа ўрачыстае. Пры дзьвярах будынка стаяла варта Першага Менскага беларускага палку, сцэна была ўпрыгожана нацыянальнымі сьцягамі і гербам Пагоня».

Цэлы пакет старых папераў, датаваных пачаткам ХХ стагодзьдзя, удалося ўратаваць падчас рэканструкцыі Купалаўскага тэатра ў 2013-м годзе. Сярод унікальных знаходак — выява бел-чырвона-белага сьцяга на шэрым кардоне. Адмыслоўцы не выключаюць, што такія карткі выкарыстоўвалі ў часе галасаваньня дэлегаты Першага Ўсебеларускага кангрэсу ў сьнежні 1917-га.

Выява бел-чырвона-белага сьцяга на шэрым кардоне. 1917 год

Выява бел-чырвона-белага сьцяга на шэрым кардоне. 1917 год

23. 25-27 студзеня 1918 года. Бел-чырвона-белы сьцяг выкарыстоўваўся падчас Беларускай нацыянальнай канфэрэнцыі .

24. 19 лютага 1918 года. Упершыню беларускі сьцяг узьняўся над будынкам губэрнатарскага палаца ў Менску пасьля выгнаньня бальшавікоў.

25. 5 жніўня 1918 года. Зьяўляецца дакумэнт, якім Сакратарыят БНР зацьвярджае бел-чырвона-белы сьцяг.

Шыльда вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі

Шыльда вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі

26. 11 жніўня 1918 года. У газэце «Вольная Беларусь» зьяўляецца першае апісаньне сцяга. У артыкуле Вацлава Ластоўскага «Што трэба ведаць кожнаму Беларусу» ў разьдзеле VII «Сымбалі Беларусі» ён піша:

«Якія нацыянальныя колеры? Нацыянальны беларускі колер — бела-чырвоны. 3 гэтых колераў састаўлен і беларускі флаг, які складаецца з трох уздоўж палосак — белай, чырвонай і зноў белай» .

27. 1918 год. Друкуюцца паштоўкі зь дзяржаўнымі сымбалямі Беларускай Народнай Рэспублікі .  Паштоўка часоў БНР, 1918 год

Паштоўка часоў БНР, 1918 год

28. 1919-1925 гады. У снежні 1918 г. ў Менск ізноў вярнулася савецкая ўлада, а ўрад БНР перабраўся ў 1919 годзе ў Вільню, дзе і працягваў функцыянаваць да 1925 года . Сьцяг Рады БНР 1920-1925 гадоў уяўляў сабой бел-чырвона-белы нацыянальны сьцяг, дапоўнены дзьвюма вузкімі, верагодна, чорнымі (жалобнымі), палоскамі, якія падзяляюць белы і чырвоны колеры.

Жалобны бел-чырвона-белы сьцяг

Жалобны бел-чырвона-белы сьцяг

У архіве А. Басава захаваўся чорна-белы фотаздымак тых гадоў . Эміграцыя, нават калі ў дадзеным выпадку і адносная (няма дзяржавы, але ў раёне Вільні пражывала вельмі шмат беларусаў),— гэта заўсёды трагедыя для тых, хто любіць сваю Радзіму, і знак жалобы зьяўляецца такім натуральным у гэтай сытуацыі.

Беларуская эміграцыя ў Вільні

Беларуская эміграцыя ў Вільні

29. 1920 год. Бел-чырвона-белым сьцягам, як беларускім і дзяржаўным, карысталіся кіраўніцтва Слуцкага паўстаньня і вайсковыя фармаваньні Булак-Балаховіча .

30. 1920 год. Сьцяг Беларускага адмысловага батальёну ў складзе войска Літвы (1920). Пасьля далучэньня Літвы да СССР сьцяг канфіскаваў Народны камісарыят унутраных справаў .

31. 1920-1922 гады. Факт існавання беларускага бел-чырвона-белага сьцяга перашкодзіў праекту Л. Гросвальдса, які прапаноўваў падобны сьцяг на ролю дзяржаўнага сьцяга незалежнай Латвіі .

32. 1926 год. У пэрыяд з 1924 па 1927 год БССР фактычна ня мела свайго дзяржаўнага сьцяга. Паводле ўспамінаў удзельнікаў канфэрэнцыі па рэформе беларускай мовы 1926 года, памяшканьне будынка ў Мінску, дзе яна праводзілася, упрыгожвала бел-чырвона-белае сонца зь пяцьцю бел-чырвона-белымі прамянямі .

33. 1927 год. Бел-чырвона-белы сьцяг актыўна выкарыстоўваўся нацыянальна-вызваленчым рухам у акупаванай Польшчай Заходняй Беларусі. На здымку зьезд Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў Вільні .  Зьезд Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў Вільні, 1927 год

Зьезд Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў Вільні, 1927 год

34. 1927-1930 гады. Выкарыстоўваўся сьцяг і непалітычнымі арганізацыямі, такімі як, напрыклад, Таварыства беларускай школы. На фотаздымках гурткі ТБШ у Горадні і Міры.  Сябры Гарадзенскага гуртка ТБШ, 1927 год

Сябры Гарадзенскага гуртка ТБШ, 1927 год
Гурток Таварыства беларускай школы ў Міры, 1930 год

Гурток Таварыства беларускай школы ў Міры, 1930 год

35. 1927 год. Абмяркоўваецца праект герба БССР, які ў агульных рысах паўтараў герб СССР, але меў бел-чырвона-белую стужку замест чырвонай. Праект прайшоў некалькі інстанцыяў, аднак Прэзыдыюм ЦВК у выніку ўсё ж пастанавіў зрабіць стужку чырвонай.

36. 1932 год. Вымпел Дняпроўска-Дзвінскага параходзтва, які зьявіўся, імаверна, у 1932 годзе, уяўляў сабою трыкутнае палотнішча з чырвоным ромбам, астатнія часткі палотнішча былі белымі. У наступныя гады назва параходзтва зьмянілася на Верхне-Дняпроўскае, а затым на Беларускае рачное .

Вымпел Дняпроўска-Дзвінскага параходзтва, 1932 год

Вымпел Дняпроўска-Дзвінскага параходзтва, 1932 год

37. 31 жніўня 1934 года. Пра ўласнае аўтарства беларускага нацыянальнага сьцяга ва ўспамінах піша Клаўдзій Дуж-Душэўскі (пераклад зь літоўскай) :

«Цікава адзначыць, што беларусы лічылі сваім дзяржаўным сьцягам такі ж сьцяг, як і літоўцы, г. зн. белы вершнік на чырвоным фоне, але нацыянальнага сьцяга тады яшчэ не было і мне давялося зрабіць некалькі праектаў нацыянальнага сьцяга, адзін зь якіх быў прыняты, а менавіта белая, чырвоная і белая палосы. З гэтага часу гэты сьцяг і зьяўляецца беларускім нацыянальным сьцягам».

Успаміны Клаўдзія Дуж-Душэўскага (пераклад зь літоўскай), 1934 год

Успаміны Клаўдзія Дуж-Душэўскага (пераклад зь літоўскай), 1934 год

38. 1941-1944 гады. У Другую сусьветную вайну бел-чырвона-белы сьцяг разам зь іншымі нацыянальнымі сымбалямі вярнуў да ўжытку калябарацыйны беларускі ўрад (Беларуская Цэнтральная Рада).

Менскі гарадзкі тэатар, 1943 год

Менскі гарадзкі тэатар, 1943 год

 Як сьведчыць распараджэньне Рэйхсміністра па акупаваных усходніх тэрыторыях (14 чэрвеня 1944), гэтае выкарыстаньне было неафіцыйным да апошніх дзён нямецкай акупацыі.
У Менску пад час Другой сусьветнай вайны

У Менску пад час Другой сусьветнай вайны

Шырока вядомае распараджэньне, быццам падпісанае гаўляйтэрам Беларусі Вільгельмам Кубэ і надрукаванае ў газеце «Раніца» (27 чэрвеня 1942), пра дазвол карыстацца бел-чырвона-белым сьцягам побач зь нямецкай сымболікай «пры сьвяткаваньнях або для абазначэньня беларускай нацыянальнасьці» апынулася, паводле вынікаў пазьнейшых дасьледаваньняў, тагачаснай дэзынфармацыяй, вінаватых у якой нямецкія акупацыйныя ўлады так і не знайшлі .

Сёньня праціўнікі бел-чырвона-белага сьцяга часта ўжываюць гэты факт для дыскрэдытацыі сваіх апанэнтаў, абвінавачваючы іх у фашызьме. Пры гэтым звычайна замоўчваецца, што аналягічным чынам нямецкія вайсковыя фармаваньні выкарыстоўвалі цяперашнія сьцягі Бэльгіі, Латвіі, Літвы, Нарвэгіі, Нідэрляндаў, Расеі, Украіны, Францыі, Эстоніі і некаторых інш. краінаў Эўропы і Азіі.

39. Чэрвень 1944 года. Парад Беларускай краёвай абароны ў Менску ля цяперашняга Дому ўраду . 
40. 27 чэрвеня 1944 года. Адбыўся Другі Ўсебеларускі Кангрэс. Уражаньні Яўхіма Кіпеля з кнігі «Эпізоды»:

«Дзень 27 чэрвеня 1944 года ўспамінаецца мне ўрачыстым, па-сапраўднаму сьвяточным: у Менску пачалі хадзіць трамваі, упрыгожаныя нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі, на вуліцах шмат руху, усюды ва ўстановах людзі з правінцыі, багата моладзі — бальшыня ва ўніформах СБМ».

Другі Ўсебеларускі Кангрэс праходзіў у Менскім гарадзкім тэатры. Уваход быў упрыгожаны «Пагоняй» і бел-чырвона-белымі сьцягамі, а будынак ахоўвалі ад магчымых правакацый — як з боку немцаў, так і з боку савецкіх падпольшчыкаў-тэрарыстаў — жаўнеры Беларускай Краёвай Абароны.  Другі Усебеларускі Кангрэс у Менскім гарадзкім тэатры, 1944 год

Другі Усебеларускі Кангрэс у Менскім гарадзкім тэатры, 1944 год

41. 50-80-я гады XX стагодзьдзя. У савецкі час у БССР бел-чырвона-белы сьцяг трапляе пад забарону, але актыўна выкарыстоўваецца беларускай дыяспарай за мяжою.

Беларускае сьвяткаваньне ў Таронта,1971 год

Беларускае сьвяткаваньне ў Таронта,1971 год

42. 24 жніўня 1991 года. Дэпутат Галіна Сямдзянава ўнесла бел-чырвона-белы сьцяг у Вярхоўны Савет .

24 жніўня 1991 года дэпутат Галіна Сямдзянава ўнесла бел-чырвона-белы сьцяг у Вярхоўны Савет БССР

24 жніўня 1991 года дэпутат Галіна Сямдзянава ўнесла бел-чырвона-белы сьцяг у Вярхоўны Савет БССР

На наступны дзень, 25 жніўня, Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце [39*], якая была прынятая 27 ліпеня 1990-га года Вярхоўным Саветам БССР, быў нададзены статус канстытуцыйнага закону .

43. 19 верасьня 1991 года. Вярхоўны Савет БССР прыняў законы «Аб Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусь» і «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь», а таксама аб назьве нашай краіны . У адпаведнасці з гэтымі законамі краіна стала называцца Рэспублікай Беларусь і была ўведзеная новая дзяржаўная сымболіка — бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» .

44. Верасень 1991 года. Адразу пасьля прыняцьця закону «Аб дзяржаўных сымбалах» на Доме ўраду зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг, які загадзя прынесьлі дэпутаты з БНФ.

Бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» на Доме ўраду, 1991 год

Бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» на Доме ўраду, 1991 год

45. 4 кастрычніка 1991 года. Была сфармаваная адмысловая Камісія пры Прэзыдыюме Вярхоўнага Савету для распрацоўкі і зацьвярджэньня дзяржаўнай сымболікі, атрыбутыкі і адпаведных дакумэнтаў да іх. У яе ўваходзіла больш за 20 чалавек: вядомыя гісторыкі, мастакі, дызайнэры, мастацтвазнаўцы. Узначаліў Камісію дэпутат Алег Трусаў .

У мастацкую групу ўвайшлі Яўген Кулік, Мікола Купава, Лявон Бартлаў, Леў Талбузін і Уладзімір Крукоўскі. Праца працягвалася амаль тры месяцы. У працы над эталёнамі, маторам усёй акцыі быў мастак Яўген Кулік . Над гербам найбольш давялося працаваць Куліку і Крукоўскаму. Талбузін займаўся навершам сцяга, а потым, калі былі гатовы графічны і каляровы эталоны, пачаў ляпіць рэльеф (аб’ёмны эталён). Купава рабіў узоры дзяржаўных пячатак, Крукоўскаму давялося яшчэ зрабіць новы нагрудны знак дэпутата
46. 1993 год. Выйшла кніга Вінцука Вячоркі зь ілюстрацыямі Пятра Драчова для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Пра герб і сьцяг». Кніга разышлася накладам больш за сто тысячаў. З таго часу не перавыдавалася.

Вокладка кнігі «Пра герб і сьцяг», 1993 год

Вокладка кнігі «Пра герб і сьцяг», 1993 год

47. 27 ліпеня 1994 года. Адзначаецца Дзень незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Піша Юры Малярэўскі :

«Дзень незалежнасьці 27 ліпеня 1994 года быў адметны ад папярэдніх тым, што адчувалася сапраўднае сьвята. У кожнага яно было сваё, але было і нешта агульнае, што ў той дзень яднала ўсіх. Таму ў сьвяточных калёнах ішлі такія розныя і да болю знаёмыя людзі, адчуваўшыя сябе грамадзянамі адной дзяржавы. Паглядзіце на здымкі: тры бабулі, пагодкі Кастрычніка 17-га, сьвятое духавенства, якое, як і належыць, было ў той дзень поруч са сваімі вернікамі (хоць і не зусім поруч, але ж непадалёку), шчасьлівы Зянон Пазняк, разважлівы, задуменны Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін… Эх, як бы хацелася, каб тое хлапчанё, што ўмасьцілася на бацькавым карку зь бел-чырвона-белым сьцяжком, за які яшчэ ня вельмі даўно нам давалі (і зараз зноўку даюць) паспытаць “гумы з чаромхай”, пачувала сябе беларусам, годным чалавекам ды сапраўдным патрыётам сваёй Бацькаўшчыны. Каб і праз сто, і празь дзьвесьце гадоў, і праз цэлую вечнасьць нашчадкі годна адзначалі сьветлае сьвята — Дзень незалежнасьці (але не ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў!), прамаўляючы вечныя словы: Жыве Беларусь!».

Дзень незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Фота Юрыя Малярэўскага. 1994 год

Дзень незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Фота Юрыя Малярэўскага. 1994 год

48. 20 ліпеня 1994 года. Пад бел-чырвона-белым сьцягам адбылася інаўгурацыя першага прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі .

lukashenko

49. 31 траўня 2013 года. Выйшла музычная складанка «Сымбалі веры і свабоды», якая прысьвечаная бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» .

Вокладка складанкі «Сымбалі веры і свабоды». 2013 год

Вокладка складанкі «Сымбалі веры і свабоды». 2013 год

50. Кастрычнік 2013 года. Алег Трусаў і Аляўціна Вячорка перадалі ў рэдакцыю «Арт Сядзібы» арыгіналы нэгатываў, першыя фотаздымкі і дакумэнты, зь якіх у 1991-м годзе друкавалася і тыражавалася дзяржаўная сымболіка Рэспублікі Беларусь, а таксама першыя акты аб прыняцьці сьцяга і герба .
Фотаздымкі макетаў, зь якіх друкавалася дзяржаўная сымболіка, 1991 год

Фотаздымкі макетаў, зь якіх друкавалася дзяржаўная сымболіка, 1991 год

Реклама, за счёт которой поддерживается этот сайт:

route.by Путешествия по белоруссии. Жильё.Туризм.Экскурсии.

Добавить комментарий