YUDIK-production прадставляе: кінапрэм’ера ў масавым пракаце па-беларуску

Упершыню ў Беларусі кінапрэм’ера ў масавым пракаце будзе па-беларуску.
Да 500-годдзя беларускага кнігадруку першая ў сучаснай Беларусі шырокая прэм’ера замежнага фільма ў беларускай агучцы.
Нідэрландзкі фільм «Шторм: палаючы ліст» 2017 году распавядае пра ратаванне 12-гадовым Штормам Вотанам рукапісу Марціна Лютэра і свайго ўласнага бацькі-кнігавыдаўца ад інквізыцыі. Бюджэт фільма склаў 6 млн еўра

Ролю бацькі хлопчыка выканаў Ёрык ван Вахэнінген, які раней здымаўся ў «Хроніках Рыдыка», «Дзяўчыне з татуіроўкай дракона» і «47 ронінах».
Фільм «Шторм: палаючы ліст — гэта найперш прыгодніцкая стужка. Аднак адсылкі да гістарычных фактаў, змешчаныя ў ім, ня толькі фармуюць цікавы сюжэт, але і пераклікаюцца з важнымі падзеямі нашай гісторыі — у прыватнасці, зь 500-годдзем беларускага кнігадрукавання. Таму сімвалічна, што фільм, прысвечаны гэтым падзеям, упершыню на сучасным этапе разьвіцьця беларускага кінапракату будзе прадстаўлены адразу ў беларускамоўнай агучцы».

Прэм’ера ў Менску пройдзе 27 кастрычніка ў мінскіх кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь» і «Масква», а таксама ў трох кінатэатрах сеткі Silverscreen. Фільм будзе ісці два тыдні ў сталіцы, у лістападзе таксама будзе прэзентаваны ў іншых гарадах Беларусі.

Эта публикация размещена как одна из многочисленных концепций и точек зрения, с которыми администрация сайта может не соглашаться. 

Обсуждение, вопросы, детали, подробности, мнения, критика на форуме: http://www.yudik.org/forum/index.php

  Реклама:
psycho.by NLP Love&Jealousy Тренинг «Любовь, измена, ревность».Групповая психотерапия.

Добавить комментарий