Место захоронения жертв большевиков — площадка рядом с СШ№9

Администратор и автор сайта в течении 10-ти лет, с 1972 по 1982 г. пешком пересекал огромную асфальтированную площадь рядом со школой №9, где учился. Трудно представить, что под асфальтом покоились останки «врагов советской власти»…

Публикация на русском языке: http://heart.by/archives/1653

копилефт Юдика

копилефт Юдика

29 студзеня сябры аргкамітэта па стварэнні Гісторыка-асветніцкага аб’яднання «Вяртанне Памяці»  ў межах кампаніі Марафон Памяці наведалі месца згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій Цівалі. Акцыя была прысвечана палітычным рэпрэсіям Вялікага тэрору 1937-1938 гг. сярод чыгуначнікаў.

У 1937-1938 гг. патрапілі пад указ НКВД «Аб ачыстцы чыгунак ад сацыяльна-шкодных элементаў» і падвергнуліся палітычным рэпрэсіям дарожныя майстры, зваршчыкі, слесары, цесляры вартаўнікі, чорнарабочыя, шляхавыя абходчыкі, дыспетчары, кандуктары, дзяжурныя па станіцы, шляхавыя рабочыя, грузчыкі..Святар Леанід Акаловіч

Святар Леанід Акаловіч

Невядомая дакладна, колькі рэпрэсавана чыгуначнікаў у Беларусі, колькі і дзе дакладна яны пахаваныя. У Мінску вядома як мінімум адно такое месца — Цівалі.  Пра тое, што ў саўгасе Цівалі быў скотамагільнік, людзі ведалі даўно, але ж пра скотамагільнік  як пра месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій стала вядома толькі ў 1960-х гг., калі ў сувязі з пашырэннем сталіцы ў раёне Цівалёў пачалося будаўніцтва, і могільнік планавалася знішчыць.

Вайскоўцы Беларускага палка Міністэрства ўнутраных спраў БССР раскрылі могільнік, і сярод касцей жывёл знайшлі прастрэленыя чарапы людзей і іх парэшткі, скручаныя калючым дротам. Па загадзе зверху парэшткі людзей і жывёл былі спаленыя і пахаваныя ў лесе каля дарогі на Ракаў. Напачатку 1990 паўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы паэт Сяргей Законнікаў распавёў, што ў пачатку 1990-х гадоў яму стала вядома пра трагедыю ў вёсцы Цівалі. Паводле яго слоў, у 1938 годзе  па загадзе сталінскага наркама шляхоў зносін Лазара Кагановіча «за сабатаж» — адмову адпраўляць эшалоны дэпартаваных у Сібір і Запаляр’е — былі расстраляны каля 300 беларускіх чыгуначнікаў .Каб схаваць злачынства, іх целы былі закапаныя ў жывёльным могільніку ў Цівалях. Па санітарных нормах, такія могільнікі нельга раскопваць на працягу 100 гадоў. Сяргей Законнікаў напісаў аднайменную паэму «Цівалі».

Мясцовая жыхарка цікавіцца ў актывістаў, што за падзея адбываецца

 Актывісты «Вяртанн Памяці» знайшлі па мапе, выкарыстанай у фільме «Цівалі» (Белсат) месца, дзе калісь знаходзіўся скотамагільнік. Зараз там аграменная залітая чыгунам пляцоўка. Побач з ёй жылыя дамы і дзве сярэднія школы — №9 і №103. Акцыя ўшанавання памяці пачалася з малітвы за расстраляных чыгуначнікаў, правеў яе святар Аўтакефальнай царквы айцец Леанід(Леанід Акаловіч), пасля  зачыталі спіс расстраляных ў Мінскай турме НКВД чыгуначнікаў  — больш як 70 прозвішчаў, 20 з іх былі асуджаны да расстрэлу 7 кастрычніка 1938 г. Актывісты ўсклалі кветкі, запалілі знічкі і ў памяць аб ахвярах прагучаў урывак з паэмы С. Законнікава «Цівалі». Напрыканцы ўдзельнікі акцыі праспявалі гімн-малітву “Магутны Божа” і дамовіліся,што  даследванне месца згубы  Цівалі  стане адным з галоўных пунктаў дзейнасці «Вяртання Памяці» ў 2017 годзе — ў Год Памяці ахвяраў Вялікага тэрору.

Паводле інфармацыі арганізатараў

Эта публикация размещена как одна из многочисленных концепций и точек зрения, с которыми администрация сайта может не соглашаться. 

Обсуждение, вопросы, детали, подробности, мнения, критика на форуме: http://www.yudik.org/forum/index.php

  Реклама:
psycho.by NLP Love&Jealousy Тренинг «Любовь, измена, ревность».Групповая психотерапия.

Добавить комментарий